Брытанскі комік Роўэн Аткінсан, вядомы як містэр Бін, і яго жонка Сунэтра Састры развяліся па паскоранай працэдуры пасля 24 гадоў сумеснага жыцця — з прычыны «неразумных паводзін» акцёра.

У чым менавіта заключаліся «неразумныя паводзіны», не паведамляецца.

Злева направа: Форд, Аткінсан, Састры. Фота mirror.co.uk

Злева направа: Форд, Аткінсан, Састры. Фота mirror.co.uk

Рашэнне пра развод вынес акруговы суддзя Стывен Алдэрсан у Цэнтральным сямейным судзе ў Лондане. Слуханні па справе доўжыліся адну хвіліну.

Муж і жонка не прысутнічалі ў судзе, рашэнне якога вызначаецца тэрмінам decree nisi, які азначае, што яно ўступае ў сілу з пэўнага тэрміну, калі не будзе аспрэчана.

Аткінсан, якому цяпер 60 гадоў, ужо паўтара года сустракаецца з 32-гадовай актрысай Луіз Форд. Ён і Сунэтра Састры, былая грымёрка ў Бі-бі-сі, пабраліся шлюбам у 1990 годзе. У іх двое дзяцей.

Маёмасць Аткінсана, які вядомы і як калекцыянер дарагіх аўтамабіляў, ацэньваецца ў 70 мільёнаў фунтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?