Італьянскія вытворцы моднага адзення гатовыя да актыўнага супрацоўніцтва з беларускім бокам. Пра гэта паведаміў сёння журналістам сакратар Італьянскай канфедэрацыі прамысловых прадпрыемстваў Пезара-Урбіна Марэна Бардоні.

«Мы бачым магчымасці ўзаемадзеяння беларускіх і італьянскіх дызайнераў, то бок стварэння кааліцыі для сумеснай вытворчасці», — сказаў Марэна Бардоні.

Пачынаючы з наступнага года беларускія дызайнеры будуць удзельнічаць у модным паказе ў горадзе Пезара. «Гэта значыць, мы будзем прывозіць беларускі прадукт у надзеі, што гэта паслужыць штуршком да стварэння сумеснай вытворчасці», — падкрэсліў ён.

«Ведаю, што ў Беларусі існуе свой падыход да апрацоўкі тэкстылю і скур. Гэта традыцыя вытворчасці, і мы яе вельмі паважаем. Было б добра сумясціць нашу італьянскую традыцыю з беларускай, каб стварыць нешта новае. Падобныя ініцыятывы спрыяюць абмену досведам і ўзбагачэнню кожнага з бакоў», — адзначыў пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі.

«Мы лічым, што дзякуючы ведам і перадачы тэхналогій беларускі рынак можа стварыць сваю, адметную ад іншых, традыцыю і стаць канкурэнтаздольным на сусветным рынку», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0