Таварыства беларускай культуры ў Літве і Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў (Беларусь) запрашаюць ушанаваць 75-ую гадавіну з дня смерці беларускага асветніка, педагога, царкоўнага і грамадскага дзеяча Сяргея Паўловіча (1875–1940).

Прысвечаныя памяці Сяргея Паўловіча мерапрыемствы адбудуцца ў Вільні 14 лістапада 2015 г.

12.30. Адкрыццё новага помніка на магіле беларускага асветніка Сяргея Паўловіча і яго асвячэнне.

Паніхіду на беларускай мове здзейсняць а. Сергій Гардун і а. Уладзімір Рынкевіч.

Месца: вул. Лепкальнё 19 (Еўфрасіньеўскія могілкі Вільні).

Збор каля царквы на могілках.

15.00. Імпрэза ў гонар Сяргея Паўловіча:

- канферэнцыя прысвечаная памяці С. Паўловіча (з дакладамі аб жыцці і дзейнасці асветніка

выступяць даследчыкі з Літвы і Беларусі);

- выступленне хора Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў з Мінска.

Месца: Дом нацыянальных меншасцяў (Раўгіклас 25).

17.00. Сяброўская вечарына з удзелам барда Андрэя Мельнікава.

Месца: Дом нацыянальных меншасцяў (Раўгіклас 25).

Больш інфармацыі тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0