Маё жыццё, калі пачытаць, гэта адны расстанні. А расстанні — гэта бяссонныя ночы, чаканне і дурныя разлікі — напіша ці не, сустрэну яе выпадкова ці не, мы памірымся дзясяты раз ці не. Выглядае ў маёй галаве гэта прыкладна так, такія табліцы (утрыравана, але гучыць пацешна):
1,5 млн знакаў у перапісцы — плюс
1,2 млн маіх — мінус
Тое, што я лічу гэтыя знакі — мінус
Мы ніколі не сварыліся — плюс
Яна мяне кінула пасля таго, як мы ніколі не сварыліся — мінус
Яна не лічыць, што мы не сварыліся — мінус
Яе сяброўка — мінус
Добры сэкс — плюс. (Ён не можа быць дрэнным, як жа!)
Усё ж такі можа быць дрэнным — мінус
Але хоць нейкі секс — плюс
Быццам бы міла бывала — плюс
Казала, што я яе разумею — плюс
Я няправільна зразумеў гэты сказ — мінус
Яна не п'е — мінус
Усё-ткі часам п'е — плюс
Самотная — плюс
Самотная не проста так, і заўсёды — мінус
Глядзіць фільмы пра каханне — плюс
Няправільна іх разумее — мінус
Наогул не верыць у каханне — мінус
Наогул не верыць у каханне са мной — вельмі вялікі мінус
Ставіць мне лайкі — плюс
Ставіць лайкі, каб дражніць — боль
Я ўжо пісаў такія тэксты — мінус
Яна чытае гэтыя тэксты зноў — плюс (або мінус?)