Нагадаем, з пачатку лета ў «Белавія» з'явіліся новыя правілы правозу багажу: для правозу лыж, снаўборда, вуды ці нават тэніснай ракеткі трэба дадаткова заплаціць 50 еўра, прычым у адзін бок. Гэта значыць туды-назад — 100 еўра.

З 10 лістапада гэтую аплату адмянілі — адзін камплект спартыўнага рыштунку можна везці бясплатна - галоўнае, каб сумарная вага ўсяго багажу не перавышала норму бясплатнага правозу (20 кілаграм для пасажыраў эканом-класа, 30 — для бізнес-класа).

Спартыўны рыштунак звыш аднаго камплекта, жывёлы (вага разам з кантэйнерам) і любая зброя з патронамі не ўваходзяць у норму бясплатнага правозу багажу і дадаткова аплачваецца па стаўках за кожны кілаграм (ад 1,40 да 15 еўра, у залежнасці ад маршруту).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?