З 17 лістапада ў Гомелі адкрываецца інтэрнэт-гіпермаркет «Е-дастаўка». Зараз, каб здзейсніць пакупкі ў «Еўраопце», дастаткова аформіць заказ на сайце і дачакацца прыезду кур'ера. «Е-дастаўка» — гэта першы інтэрнэт-гіпермаркет у Гомелі, які дазваляе набыць прадукты харчавання і прамысловыя тавары, не выходзячы з хаты.

Супрацоўнікі крамы завабліваюць новых пакупнікоў камфортнымі ўмовамі: дастаўка ажыццяўляецца бясплатна, а сума мінімальнага заказу складае ўсяго 250 000 р. Нягледзячы на тое, што старт прызначаны на 17 лістапада, афармляць заказы можна з 15.

Супрацоўнікі крамы папярэджваюць, што набыць алкаголь і цыгарэты ў гіпермаркеце нельга, бо ў Беларусі забаронены продаж такога віду прадукцыі праз інтэрнэт. Акрамя гэтага, новы гіпермаркет запускае спецыяльную акцыю для новых кліентаў. Дастаткова аформіць куплю і запрасіць сябра, які назваў ваш кантактны нумар тэлефона пры рэгістрацыі, каб атрымаць 10% зніжкі на наступны заказ. Удзельнічаць у дадзенай акцыі можна не больш за пяць разоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?