На грамадскае абмеркаванне вынесены праект забудовы раёна былой вёскі Вяснінка, дзе за апошнія гады паўстаў квартал катэджаў палітычнай эліты («Дразды-2»).

фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

Паводле ранейшага плана, прадугледжвалася будаўніцтва каля 45 сядзібаў, а таксама некалькіх сацыяльных аб’ектаў – Палац мастацкай гімнастыкі, дзіцячы садок і школа. Таксама вялікі ўчастак выдзяляўся ў карыстанне Расіі.

Якія прапановы выносяцца на грамадскае абмеркаванне?

Паміж «Драздамі-2» і праспектам Пераможцаў спраектаваны квартал з сямі шматкватэрных дамоў, у кожным па 4—5 паверхаў. У свой час падобныя элітныя жылыя будынкі паўсталі і з краю «Драздоў-1».

Апроч таго, агромністы ўчастак (каля 4 гектараў) прапануецца аддаць кампаніі «Інтэрсервіс», падкантрольнай сенатару Аляксандру Шакуціну. Мяркуецца, што на гэтай пляцоўцы пабудуюць гатэль, бізнэс-цэнтр і тэнісны цэнтр.

Што да катэджаў палітычнай эліты, то пад гэтыя мэты можа быць выдзелена месца яшчэ для аднаго чыноўніка.

Грамадскае абмеркаванне праекта будзе праходзіць з 23 лістапада па 18 снежня. Прэзентацыя адбудзецца 25 лістапада ў 18:00 у будынку адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска. З матэрыяламі праекта можна азнаёміцца ў раённай адміністрацыі з 23 лістапада па 8 снежня.

Чытайце таксама:

Дразды №2: поўны спіс чыноўнікаў, якім раздалі зямлі на $10 мільёнаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?