Крымінальная справа па факце смерці маладой мамы ў радзільні ў Маладзечне пакуль не заведзена
Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта (СК) праводзіць праверку па факце смерці 23-гадовай жанчыны ў маладзечанскай радзільні, якая 27 кастрычніцка памерла, нарадзіўшы сына.
Раней СМІ пісалі пра гэту трагедыю.
Намеснік начальніка аддзялення РаСК Сяргей Сяляўка расказаў Край.бай:
— Крымінальная справа пакуль не распачыналася, мы праводзім праверку. У рамках гэтай праверкі апытваюцца ўсе, хто знаходзіўся побач з загінулай: члены сям'і, іншыя сваякі, знаёмыя, дактары, медсёстры, суседкі па палаце. Мы правяраем ўсе пра жыццё гэтай жанчыны — ад пачатку яе цяжарнасці да знаходжання ў стацыянары радзільні. Чакаем заключэння судмедэкспертызы. Нейкія высновы я пакуль рабіць не буду. Але, паверце, усе неабходныя следчыя дзеянні праводзяцца ў поўным аб'ёме.
Па словах Сяргея Сяляўкі, калі праверка скончыцца звядзеннем крымінальнай справы, то справа можа быць распачата па другой частцы артыкула 162 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента».
Злачынства караецца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або без пазбаўлення.
Каментары