Аляксандр Лукашэнка 11 лістапада падпісаў дэкрэт № 7 «Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)».
Дакумент сёння уключаны ў Нацыянальны рэестр прававых актаў, аднак тэкст яго пакуль не апублікаваны і яго змест невядомы.
Пры гэтым сёння ж прэс-служба Нацыянальнага банка паведаміла, што раніцай 12 лістапада адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам першага намесніка старшыні праўлення Нацбанка Тараса Надольнага «Аб некаторых пытаннях функцыянавання фінансавага рынку Рэспублікі Беларусь».