Удзельнікі коннага паходу Масква-Берлін

Удзельнікі коннага паходу Масква-Берлін

У ліпені гэтага года праз тэрыторыю Беларусі праходзіў шлях казацкага коннага паходу Масква-Берлін. 

Калі расійскія казакі былі ў Пінску, трое з іх пачалі чапляцца да мясцовай дзяўчыны, за якую заступіўся яе хлопец. 

У выніку «казакі» яго збілі, а разам з тым учынілі пагром у будынку інтэрната аграрна-тэхналагічнага Пінскага каледжу.

За гэта расіян затрымалі і выставілі ім абвінавачанні ў злосным хуліганстве.

І вось, праз чатыры месяцы суд Пінскага раёну і горада Пінска вынес прысуд у дачыненні да казакоў: старэйшы з іх на тры гады адправіцца ў калонію строгага рэжыму, самы малодшы, якому няма 18 гадоў, — у выхаваўчую калонію. 

Прысуд яшчэ можна абскардзіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?