Прэзідэнт М'янмы Тэйн Сейн павіншаваў апазіцыйную партыю «Нацыянальная ліга за дэмакратыю», якой кіруе Аун Сан Су Чжы, з перамогай на ўсеагульных выбарах, што прайшлі ў нядзелю.

На сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» ён падкрэсліў, што прымае рашэнне выбаршчыкаў і паабяцаў перадаць новай кіруючай партыі усе належачыя паўнамоцтвы.

У інтэрв'ю Бі-бі-сі прадстаўнік прэзідэнта паведаміў, што той пажадаў НЛД ажыццявіць усе намечаныя планы.

На ўсеагульных выбарах у М'янме, таксама вядомай як Бірма, апазіцыйная партыя «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» набрала амаль 90% галасоў выбаршчыкаў.

Лідар НЛД 70-гадовая Аун Сан Су Чжы заявіла, што ў яе партыі будзе дастаткова галасоў, каб сфармаваць першы ў гісторыі краіны дэмакратычны ўрад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?