Урад РФ распарадзўся да 31 снежня 2015 года закрыць усе пункты часовага знаходжання бежанцаў з Украіны.

Пра гэта паведаміла начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і арганізацыі прадастаўлення муніцыпальных паслуг адміністрацыі Мурманска Алена Калініна, перадае FlashNord.

«Ёсць распараджэнне ўрада Расіі аб закрыцці ўсіх пунктаў часовага знаходжання бежанцаў да 31 снежня 2015 года», — адзначыла яна.

Калініна дадала, што з моманту пачатку канфлікту ва Украіне ў Мурманск прыбылі каля 550 бежанцаў, «большасць з якіх сталі на ўлік у ФМС, знайшлі працу і здымаюць жыллё».

Паводле дадзеных кіраўніка Федэральнай міграцыйнай службы Расіі Канстанціна Рамаданаўскага, у Расіі знаходзяцца больш за 1 млн бежанцаў з Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0