11 лістапада 2015 года ў Дзень незалежнасці Польшчы цэнтр Варшавы чарговы раз быў у дыму ад фаераў. Марш Незалежнасці прайшоў пад лозунгам «Польшча для палякаў, палякі для Польшчы». У розны час на маршы знаходзіліся ад 35 да 100 тысяч чалавек, па падліках паліцыі — 70 тысяч.
Марш прайшоў даволі спакойна ў параўнанні з мінулымі гадамі.
Але можна было ўбачыць вось такія расцяжкі:
«Вітаем ў пекле заблукалых авечак».
«Атрымалася». На фота Пуцін вітаецца з былым прэм'ерам Польшчы Дональдам Тускам. Плакат намякае на змову палітыкаў. Абсурд…
Людзі расклейвалі на слупах налепкі.
«Не хочам імігрантаў».
«Украінец мне не брат».
Удзельнікі скандавалі: «Раз серпам, раз молатам — чырвоны зброд», «Смерць ворагам айчыны», «Учора Масква, сёння Брусэль забіраюць у нас свабоду».
Беларусаў бы на гэтым разгульным свяце здзівіла адсутнасць паліцыі. Яны трымаліся на вялікай адлегласці.
Маладзёны дазваляюць сабе ўжываць піва, паліць піратэхніку, побач з імі — бабулі з кветкамі, маладыя пары з дзецьмі, падлеткі з сабакамі.