Лаўкостар «Аэрафлота» авіякампанія «Победа» хацела пачаць міжнародныя палёты з рэйсаў у Мінск, аднак планы сарваліся праз процідзеянне беларускага боку, піша газета «Ведомости».

«На жаль, па жаданні самога аэрапорта або базавага перавозчыка нам не толькі не далі слотаў, але і прапанавалі практычна загараджальныя тарыфы на абслугоўванне, — паведаміў выданню неназваны прадстаўнік «Победы». — У нас мінімальны кошт квітка ніжэйшы, чым прапанаваны тарыф аэрапорта за абслугоўванне аднаго пасажыра».

У выніку «Победа» пачне продаж квіткоў з мінімальнай коштам білета ў адзін бок у 999 рублёў (270 000 беларускіх). Першы замежны рэйс авіякампанія здзейсніць у Браціславу.

Газета адзначае, што сярэдні памер збору аэрапорта ў разліку на кожнага пасажыра ў Маскве для расійскіх авіякампаній складае каля 600 рублёў (каля 163 тыс. беларускіх). У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» каментароў з нагоды перамоваў газеце атрымаць не ўдалося. Апытаныя выданнем эксперты патлумачылі, што на кірункі ў краіны СНД існуе сур'ёзны попыт, але ў рамках міжурадавых пагадненняў на рынку можа прысутнічаць толькі па адной авіякампаніі ад кожнай краіны.

Цяпер «Победа» рыхтуе ліст у Мінтранс з просьбай дапамагчы ў арганізацыі рэйсаў у Мінск. У самога «Аэрафлота» квіткі ў Мінск з Масквы ў адзін бок каштуюць ад 4620 расійскіх рублёў (1,26 млн беларускіх).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0