Авіякампанія «Белавія» з 12 лістапада павялічвае колькасць рэйсаў на маршруце Мінск — Кіеў — Мінск.
Раней «Белавія» лётала два разы за дзень у аэрапорт Барыспаль.
Новы — трэці — рэйс будзе выконвацца ў Міжнародны аэрапорт Кіеў (Жуляны).
Вылет з Мінска а 23.05, з Кіева (Жуляны) — у 05.15 па мясцовым часе. Час у дарозе займае гадзіну.
Жуляны вядомыя тым, што адсюль лётае лаўкостар Wizzair.
З Жулян ім можна дабрацца ў Будапешт, Дортмунд, Кёльн, Любек, Лутан, Катавіцы, Вільню і на Ларнаку. Гэта цікава для беларусаў. Што да ўкраінцаў і расіян, пасля прыпынення авіяруху між Украінай і Расіяй, яны найчасцей лётаюць з Масквы ў Кіеў праз Мінск.