Тэмпературны рэкорд 33-гадовай даўніны пабіты 11 лістапада ў Гродне.

Слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 12,9 градуса цяпла, што на 1,1 градуса вышэй за абсалютны максімум, зафіксаваны 11 лістапада 1982 года.

Самым цёплым месцам у краіне аказаўся Брэст — плюс 15,3, аднак рэкорд, устаноўлены ў мінулым годзе (15,5), устаяў. У Мінску паветра прагрэлася да 11,6 градуса (рэкорд — 12,2 у 1944 годзе).

Рэкорд дня ў маштабах усёй краіны быў устаноўлены 88 гадоў таму ў Васілевічах (Гомельская вобласць) — 16,2 градуса вышэй за нуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?