Нацбанк у бліжэйшы час прадставіць праграму развіцця фінансавага рынку. Пра гэта паведаміў сёння журналістам першы намеснік старшыні Нацыянальнага банка Беларусі Тарас Надольны.

Па словах Тараса Надольнага, праект указа аб надзяленні Нацбанка функцыямі рэгулятара ўжо знаходзіцца ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Дэкрэт №7 «Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)» павінен стымуляваць «доўгія» зберажэнні, — сказаў Надольны.

«Мы не ставілі мэтай прыцягненне дадатковых даходаў у бюджэт. Гэтыя сумы нязначныя», — падкрэсліў Надольны.

Нацбанк прагназуе павелічэнне долі безадкліканых дэпазітаў у доўгатэрміновай перспектыве, зазначыў Надольны.

«Любое новаўвядзенне на фінансавым рынку ўспрымаецца крытычна. Хутчэй за ўсё, на першым этапе, пакуль будуць тлумачыцца прававыя аспекты дэкрэта №7, пэўны адток можа быць. Але ў доўгатэрміновай перспектыве насельніцтва сыдзе ў «доўгія» дэпазіты», — лічыць Тарас Надольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?