12 снежня інтэрнэт-партал Tuzin.fm адзначае 12-ты дзень народзінаў і ладзіць вялікі канцэрт намінантаў прэміі «Героі году». У клубе «Пляцоўка Хол» назавуць галоўнае адкрыццё і найлепшы гурт у беларускай музыцы за 2015 год. Да абвяшчэння шорт-ліста прэміі квіткі можна набыць з істотнай зніжкай.

«Наш праект стартаваў у беларускім сеціве ў кастрычніку 2003, але так павялося, што дзень народзінаў прыпадае на магічную дату – 12.12. У гэты ж дзень мы называем найлепшы дэбют і найлепшы гурт у беларускай музыцы за год», – кажа кіраўнік парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін. На «Героях году» прадстаўлена пяць намінацыяў. Пераможцаў у дзвюх галоўных — «Адкрыццё году» і «Героі году» — вызначае рэдакцыя парталу. «Найлепшы кліп», «Найлепшую песню» і «Найлепшы альбом» абіраюць наведнікі парталу. Падвядзенне вынікаў музычнага году на партале адбываецца штогод ужо ў 13-ты раз. У розны час найлепшымі прызнаваліся такія гурты, як Zet, N.R.M., «Крамбамбуля», рок-паэт Міхал Анемпадыстаў, «Ляпіс Трубяцкі», Akute, Re1ikt, летась «Героямі году» былі названыя Dzieciuki.

Квіткі на «Герояў году» ужо з’явіліся ў продажы. Да абвяшчэння шорт-ліста 23 лістапада іх можна набыць з істотнай зніжкай.

***

12.12.2015. 19.00. Пляцоўка-Хол (пл.Кастрычніцкая, 1, Палац Рэспублікі). Прэмія «Героі году». Кошт квіткоў (з улікам камісіі аператара) – 100 000 (танцпляц), 120 000 (столік) – да 23.11; 150 000 (танцпляц), 180 000 (столік) – папярэдне; 200 000 (танцпляц), 250 000 (столік) – у дзень пры наяўнасці. Даведкі па тэл.+375 29 6872093

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?