У Брэсце 11 лістапада ў выніку наезду аўтамабіля пацярпела дзіця.
Як паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, прыкладна ў 13.25 на вуліцы Чырвонагвардзейской на сямігадовую дзяўчынку, якая перасякала праезную частку па-за пешаходным пераходам, учыніў наезд 48-гадовы кіроўца мікрааўтобуса «ГАЗ».
Дзяўчынка з ударам паяснічна-крыжовай вобласці змешчана ў хірургічнае аддзяленне Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы. Кіроўца і дзяўчынка — мясцовыя жыхары.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Устаноўлена, што аўтамабіліст быў цвярозы.