Саліст папулярнай амерыканскай рок-групы Limp Bizkit Фрэд Дэрст, які нядаўна заявіў пра свой намер пераехаць у Крым, падчас канцэрту ў Варонежы (Расія) разгарнуў на сцэне плакат з надпісам «Крым = Расія. Welcome», які яму перадалі прыхільнікі з залы, паведамляе kp.ru.
Канцэрт адбыўся 10 лістапада ў межах антыкрызіснага тура «Грошы — адстой!».
Амерыканскі музыка выступіў у байцы з надпісам RUSSIA на грудзях. Таксама падчас канцэрту Дэрст запрасіў на сцэну сваю жонку Ксенію, якая родам з Крыма.
Фрэд Дэрст ажаніўся з украінкай Ксеніяй Беразіной у 2012 годзе. Пара пазнаёмілася ў Лос-Анджэлесе, куды дзяўчына прыехала на адпачынак.
Раней Фрэд Дэрст заявіў аб тым, што хоча атрымаць расійскае грамадзянства і абзавесціся нерухомасцю ў РФ.