Пра гэта паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская.

Рашэнне аб неабходнасці выкарыстання падобных аксэсуараў, якія ратуюць жыццё, было прынята на пасяджэнні камісіі па бяспецы дарожнага руху ў Мінгарвыканкаме. Інспектары ДАІ ўжо паспелі прадэманстраваць камізэлькі са святлоадбівальнымі элементамі навучэнцам і педагогам гімназіі №24 Мінска, а таксама правялі прафілактычную акцыю са школьнікамі.

Як патлумачыла Таццяна Харлінская, святлоадбівальныя камізэлькі даказалі сваю эфектыўнасць: рызыка наезду на пешахода ў цёмны час сутак зніжаецца ў 5 разоў. Пры руху аўтамабіля з блізкім святлом фар кіроўца зможа заўважыць пешахода на адлегласці 130-150 м, а калі машына будзе ехаць з далёкім святлом, то аўтамабіліст убачыць чалавека за 400 м. Без святлоадбівальных аксэсуараў пабачыць пешахода можна толькі на адлегласці 25-40 м.

Паводле статыстыкі Дзяржаўтаінспекцыі, з пачатку 2015 у Мінску адбылося 46 ДТЗ з удзелам дзяцей. Гэта на 9 выпадкаў менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Супрацоўнікі ДАІ рэгулярна наведваюць школы, распавядаюць дзецям аб правілах дарожнага руху. Для юных пешаходаў сталічная ДАІ распрацавала мабільную праграму Smart road, дзе сабраны яасноўныя парады паводзін на праезнай частцы і дваровых тэрыторыях. Укараненне святловяртальных камізэлек ў школах — яшчэ адзін крок на шляху да бяспекі дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?