Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці спарткомплексу «Мандарын» распавёў аб размове з тэнісісткай Вікторыяй Азаранка.

«Кажу Азаранка: ну ты хоць пабывай на нашых кортах у Мінску. Мы ж шмат іх пабудавалі. Адказвае: ну пабывала я і што? У пятніцу пустыя корты стаяць. Хіба гэта справа?

Яна кажа, што на Захадзе не праціснуцца — столькі людзей ходзяць гуляць у тэніс. А ў нас пустыя корты стаяць. І вунь, побач спартыўныя кіраўнікі стаяць. Чаго вы стаіце? Чаго чакаеце? Я гэтым павінен займацца? На кортах павінна быць расклад з 6-й раніцы да 12 ночы — каб людзі да ночы запаўнялі корты. Я віцэ-прэм'еру Качанавай даручаў гэту справу, і што змянілася?» — сказаў прэзідэнт у эфіры «Беларусь-1».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?