На таргах на БВФБ у Мінску 13 лістапада даляр падаражэў на 124 рублі да 17 869 беларускіх і ўсталяваў гістарычны максімум.

Ранейшы рэкорд быў пастаўлены 10 верасня і быў роўны 17 840 рублям, пасля чаго амерыканская валюта пачала зніжэнне.

Так 11 кастрычніка, дзень прэзідэнцкіх выбараў, курс даляра складаў 17 202 рублі, а на таргах 12 кастрычніка наогул знізіўся да 17 162. Тыдзень таму, 6 лістапада, у дзень інаўгурацыі, на таргах ён быў роўны 17 500. Такім чынам з 11 кастрычніка даляр вырас на 667 рублёў (+3.88%).

Еўра сёння вырас на 198 рублёў да 19 249 беларускіх.

Расійскі рубель знізіўся на 3,23 рубля да 268,12.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0