Курдскія войскі ў ходзе буйной аперацыі ўвайшлі ў захоплены баевікамі «Ісламскай дзяржавы» горад Сінджар на поўначы Ірака, паведамляе Reuters.

Паводле інфармацыі агенцтва, вайскоўцы ўвайшлі ў горад, а таксама занялі пазіцыі ўздоўж шляху забеспячэння баевікоў ІД паміж сірыйскай Ракай і іракскім Масулам. У горадзе раздаецца стральба, атрады ваенных рыхтуюцца пачаць зачыстку Сінджара ад баевікоў.

Горад Сінджар у паўночным Іраку быў захоплены ісламістамі ў канцы 2014 года. Адзначаецца, што Сінджар з'яўляецца стратэгічным пунктам для ІД, што звязвае два іх галоўныя бастыёны ў Іраку і Сірыі - Масул і Раку.

Напярэдадні курдскія апалчэнцы-пешмерга пачалі наступ на пазіцыі «Ісламскай дзяржавы» ў Іраку.

Атаку падтрымлівалі авіяўдары ЗША і кааліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0