18 лістапада (серада) адбудзецца тэатралізаваная прэзентацыя рамана «Забойства па-польску». 

Прадстаўленне рамана аднаго з самых вядомых польскіх аўтараў дэтэктыву Зыгмунта Мілашэўскага «Доля праўды».

З удзелам актора Купалаўскага Рамана Падалякі і перакладчыцы Марыны Казлоўскай. Вядучы – Андрэй Хадановіч.

У межах «Месяца польскай літаратуры з кнігарняй логвінаЎ». Ў-бар (Мінск, пр-хт Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19. Уваход – вольны.

***

«Доля праўды» — гэта не толькі інтрыгоўны сюжэт, які кружляе сярод маляўнічых дэкарацыяў галіцыйскага гарадка і трымае мёртвым ухопам да апошняй старонкі. Гэты раман - адлюставанне жыцця сучаснай еўрапейскай краіны, грамадзяне якой спрабуюць весці балючы, але патрэбны дыялог наконт свайго не заўжды гладкага і ціхамірнага мінулага. Дыялог, тэмамі якога робяцца фашысцкая акупацыя, камуністычны рэжым, а таксама нацыяналістычная прапаганда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0