Заплянаваная на 17 лістапада сустрэча з расійскім ідэолагам і пісьменнікам Мікалаем Старыкавым у Мінску адбудзецца. Пра гэта Свабодзе паведамілі праз тэлефон, па якім можна запісацца на ўдзел у мерапрыемстве.
«Так, усё ў сіле, усё адбудзецца. Для ўдзелу трэба паведаміць імя, прозьвішча і кантактны нумар тэлефона», — сказалі Свабодзе.
Візіт Мікалая Старыкава ў Мінск арганізуюць інфармацыйны партал «Русь Молодая» і міжнародны медыяклуб «Формат-а3».
«Шматпалярны свет і асяродкі нестабільнасці» — так пазначана тэма размовы з расійскім госцем.
За апошнія два гады Мікалай Старыкаў напісаў кнігі «Сталін. Успамінаем разам», «Геапалітыка: як гэта робіцца», «Украіна. Хаос і рэвалюцыя — зброя даляра», «Расія. Крым. Гісторыя», «Улада».
Мадэратарам сустрэчы мае быць беларускі тэлевядучы Вадзім Гігін.
Напярэдадні была адмененая сустрэча з Мікалаем Старыкавым у «Доме кнігі «Светач»».