Мінская міліцыя звярнулася да грамадзян па дапамогу ва ўстанаўленні асобы падазронага ў «мініраванні» метрапалітэна.
Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, раніцай 13 лістапада па спецлініі 101 патэлефанаваў невядомы і заявіў, што станцыя метро «Магілёўская» замініраваная.
Падчас праверкі інфармацыя не пацвердзілася. У сувязі з падазрэннем у лжэмініраванні высвятляецца асоба мужчыны на фотаздымках і відэа.
Як паведамлялася раней, з-за непраўдзівага паведамлення пра мініраванне станцыя метро «Магілёўская» была закрытая амаль на дзве гадзіны, прыблізна з 11.30-11.40 да 13.17.