Украінскі грамадзянскі верталёт разбіўся ва ўсходняй Славакіі, у выніку чаго шэсць чалавек загінулі. Пра гэта паведамляе Reuters.

Верталёт упаў каля мяжы з Украінай, заявілі ў міністэрстве ўнутраных спраў Славакіі.

Мясцовае выданне паведамляе, што верталёт заўважылі яшчэ ў сераду, калі ён залятаў у паветраную прастору Славакіі. Аднак улады краіны даведалася пра катастрофу толькі сёння.

Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0