Расійская авіяцыя будзе праводзіць аперацыі ў Сірыі, пакуль сілы Башара Асада не перастануць мець патрэбу ў падтрымцы з паветра пры правядзенні наступу, заявіў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

«У дачыненні да тэрмінаў правядзення аперацыі ў Сірыі, перад расійскімі сіламі пастаўлена дакладная задача — аказваць авіяцыйную падтрымку наступу арміі Сірыі на тэрарыстаў, — сказаў Пуцін у інтэрв'ю турэцкім і расійскім СМІ ў пятніцу. — Час знаходжання нашых ваенных будзе вызначацца выключна па меры рэалізацыі гэтай мэты».

Асобна прэзідэнт у чарговы раз падкрэсліў, што мэтай Расіі ў Сірыі з'яўляецца «не падтрымка Асада, а барацьба з міжнародным тэрарызмам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?