«У сувязі з тым, што шэраг сродкаў масавай інфармацыі Расіі і Беларусі распаўсюдзіў інфармацыю аб тым, што расійскага музыканта Андрэя Макарэвіча абакралі ў цягніку Львоў — Магілёў, Беларуская чыгунка заяўляе, што гэта не адпавядае рэчаіснасці. Андрэй Макарэвіч не праязджаў ў цягніку Львоў — Магілёў фарміравання БЧ», — гаворыцца ў паведамленні БЧ.
Інфармацыя аб тым, што ў музыканта скралі грошы, з'явілася ў фэйсбуку Макарэвіча ноччу 13 лістапада.
«Тры канцэрты ў Львове. Адзін на Лімудзе, два ў оперным тэатры. Гралі «Ідыш джаз». Цудоўны горад, цудоўная архітэктура. Прымалі ўзрушаюча. Ніводнага бендэраўца (як і жыдабендэраўца) не пабачыў. Велізарная колькасць вельмі стыльных кавяранек і рэстаранчыкаў — маленькія, утульныя. За 100 грыўняў можна вельмі добра паабедаць (гэта 4 даляры.). Калі б у начным цягніку Львоў—Магілёў не сп***лі з сумкі ўсе грошы — уражанне было б канчаткова выдатным)», — напісаў Макарэвіч.