Reuters.com

Reuters.com

Французская паліцыя выявіла сірыйскі пашпарт побач з целам аднаго з тэрарыстаў-смяротнікаў, якія ўзарвалі сябе каля стадыёна «Стад дэ Франс» вечарам 13 лістапада. Мяркуецца, што пашпарт належаў менавіта яму, інфармацыя пра асобу тэрарыста не выдаецца.

***

У сталіцы Францыі 13 лістапада адбылася серыя спланаваных нападаў, у якіх узялі ўдзел восем тэрарыстаў. Усе яны мёртвыя.

Па дадзеных парыжскай паліцыі, у выніку тэрактаў, учыненых каля стадыёна, у канцэртнай зале «Батаклан», у кафэ і рэстаране, загінулі больш за 120 чалавек. Больш за 250 чалавек атрымалі раненні.

Першыя выбухі адбыліся побач са стадыёнам «Стад дэ Франс» — трое смяротнікаў ўзарвалі сябе «паясамі шахідаў». На стадыёне ў гэты час ішоў футбольны матч паміж зборнымі Францыі і Германіі, на якім прысутнічаў прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд.

Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?