Міністр унутраных спраў Францыі Бернар Казнёў заявіў, што ў краіне пасля нападаў, што адбыліся ў ноч на суботу, уводзяцца дадатковыя меры бяспекі.

У прыватнасці, будуць узмоцненыя праверкі на межах краіны — на дарогах, у цягніках і ў аэрапортах.

Для патрулявання вуліц будуць дадаткова накіраваныя яшчэ тысяча вайскоўцаў, 230 паліцэйскіх і яшчэ два спецыяльныя падраздзяленні па барацьбе з тэрарызмам.

Варта адзначыць, што пасля нападу на часопіс Charlie Hebdo ў студзені гэтага года міністэрства ўнутраных спраў Францыі ўжо павялічыла лік паліцэйскіх і ваенных, якія патрулююць вуліцы, да 30 тысяч чалавек.

Як адзначаецца ў заяве міністра, прэфектурам у рамках рэжыму надзвычайнага становішча дадзена права ўводзіць каменданцкую гадзіну на сваё меркаванне.

Да чацвярга ў краіне забароненыя масавыя мерапрыемствы і спартыўныя спаборніцтвы. Эйфелева вежа ў Парыжы таксама закрытая для наведвання да спецыяльнага распараджэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?