У Мінску міліцыя прымае кропкавыя захады, накіраваныя на агульнае ўзмацненне грамадскага парадку. Пра гэта TUT.BY паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Будзе ажыццяўляцца больш шчыльны кантроль на транспарце, ДАІ надасць пільную ўвагу надгляду аўтамабіляў, якія ўязджаюць у Мінск.

«Гэта стандартная практыка ў выпадку нейкіх глабальных здарэнняў у свеце. Ніякай нязручнасці мінчанам і гасцям сталіцы гэтыя меры не створаць», — адзначылі ў міліцыі.

Беларускія памежнікі і мытнікі таксама пераходзяць на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

Захады звязаныя з беспрэцэдэнтнай па маштабах атакай тэрарыстаў позна ўвечары 13 лістапада ў Парыжы: захопу закладнікаў у канцэртнай зале, стральбой у некалькіх акругах, серыі выбухаў ля стадыёна. Па афіцыйных дадзеных загінулі 128 чалавек, 250 параненыя, з іх 99 пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане.

Многія краіны Еўрасаюза, а таксама Расія і ЗША прымаюць ўзмоцненыя меры бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?