lefigaro.fr

lefigaro.fr

Паліцыя ўстанавіла асобу аднаго з тэрарыстаў, якія ўчынілі напад на канцэртную залу «Батаклан» у Парыжы.

Тэрарыста апазналі па адбітках пальцаў. Паведамляецца, што гэта грамадзянін Францыі. Яго імя не раскрываецца.

Менавіта ў канцэртнай зале Bataclan ў XI акрузе Парыжа мінулай ноччу разгарнуліся асноўныя падзеі. Тэрарысты ўварваліся ў напоўненую людзьмі залу і адкрылі агонь па натоўпе. Па словах відавочцаў у нападзе ўдзельнічалі не менш за тры чалавекі. Аднак пракурор Парыжа Франсуа Маленс паведаміў, што тэрарыстаў магло быць чацвёра.

Адначасова з захопам канцэртнай залы ў іншым раёне Парыжа, каля стадыёна Stade de France, двое смяротнікаў прывялі ў дзеянне выбуховыя прылады. Як паведамілі французскія СМІ, следчыя, якія працуюць на месцы пятнічных тэрактаў у Парыжы, выявілі каля парэшткаў аднаго з тэрарыстаў-самагубцаў пашпарт грамадзяніна Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?