Як заявіў у суботу, 14 лістапада, кіраўнік МЗС Бельгіі Дыдзье Рэйндэрс, мінімум два бельгійцы загінулі, паведамляе Deutsche Welle.

Адзначаецца, што, паводле дадзеных МЗС Швецыі, у ліку ахвяраў таксама адзін швед, яшчэ адзін паранены. Аднак МЗС Швецыі адзначае, што гэта непацверджаная інфармацыя.

У ліку загінулых ёсць таксама адзін грамадзянін Партугаліі, паведамілі ўлады гэтай краіны.

Міністэрства замежных спраў Румыніі заявіла аб гібелі двух сваіх грамадзян.

Брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран паказаў, што ахвярамі «бесчалавечных нападаў» у Парыжы маглі стаць некалькі падданых Вялікабрытаніі. Дакладнай інфармацыі аб гэтым пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0