П'яны мужчына разбіў камеру кантролю хуткасці. Здарэнне адбылося 14 лістапада ў Брэсце. Як паведамляе прэс-служба ўпраўлення ДАІ Брэсцкай вобласці, каля 13-й гадзіны на вуліцы Варшаўская шаша грамадзянін, «з хуліганскіх меркаванняў», пашкодзіў мабільны датчык.

Мужчына нанёс па абсталяванню тры ўдары невядомым прадметам, пасля чаго паспрабаваў схавацца ў бліжэйшым лесе. Аднак каля ракі Мухавец яго затрымаў тэхнік кампаніі «Бяспечныя дарогі Беларусі», які ажыццяўляў кантроль за працай камеры.

Пазней 32-гадовага жыхара абласнога цэнтру забралі праваахоўнікі. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ і следчыя, аднак, ці была распачата крымінальная справа, пакуль не паведамляецца.

Прыблізны кошт пашкоджанага абсталявання складае каля 482 мільёнаў рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?