Сямёра чалавек затрыманыя ў Бельгіі па падазрэнні ў дачыненні да тэрактаў у Парыжы, якія адбыліся ў ноч на 14 лістапада. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на бельгійскага чыноўніка.
Адзначаецца, што сярод тэрарыстаў, якія ўдельнічалі ў тэрактах у Парыжы 13 лістапада, было двое грамадзян Францыі, якія жылі ў Бруселі.