Беларусь пачала рыхтавацца да гібрыдных войнаў 15 гадоў таму. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1» увечары 15 лістапада паведаміў міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў.

Ён заявіў, што такія высновы былі зробленыя паводле аналізу падзеяў у Паўночнай Афрыцы, на Блізкім Усходзе і ва Украіне.

«У нас створаны такі арганізм, як сілы спецыяльных аперацый, які за гэтыя гады станаўлення сфармаваўся і на сённяшні дзень з'яўляецца сур'ёзнай сілай, здольнай супрацьстаяць выклікам і пагрозам гібрыднай вайны. Мы актыўна развіваем сістэму тэрытарыяльнай абароны. Яна з'яўляецца інструментам у руках дзяржавы для таго, каб весці ўсенародную барацьбу супраць тых, хто паспрабуе развіваць супраць нас нейкія дзеянні, у тым ліку ўзброеныя», — перадае БелаПАН словы міністра абароны.

Таксама Раўкоў дадаў, што ў Беларусі развіваюцца не толькі сілы спецыяльных аперацый, але і сілы неадкладнага рэагавання і сілы хуткага разгортвання.

Гаворачы пра Украіну, міністр адзначыў: «Перадзел сфер уплыву, які прывёў і да дзяржаўнага перавароту, і да вайны — гэта закранае ў пэўнай ступені і нас. І тут вельмі важна, каб палітыка-дыпламатычны баланс вытрымліваўся. Як кажа наш прэзідэнт, мы не павінны ні ў якім разе ўцягнуцца ў гэтае супрацьстаянне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0