16 лістапада пачаўся трохдзённы афіцыйны візіт міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова ў Сербію.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, падчас візіту плануецца абмеркаваць наяўны стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.

Апрача таго, кіраўнік беларускага ваеннага ведамства азнаёміцца з сістэмай ваеннага навучання і вопытам падрыхтоўкі падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Сербіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?