Reuters.com
У зоне правядзення паліцэйскай спецаперацыі ў Брусэлі пачуўся магутны выбух. Ён быў чутны далёка за межамі паліцэйскага ачаплення, які ахоплівае зону радыусам больш за 300 метраў, за якім знаходзяцца журналісты, на скрыжаванні вуліц Дэланом і Рансфор.
Паліцэйскія падмацаванні накіраваліся ўглыб квартала. На дахах бачна перамяшчэнне снайпераў.
Раней паведамлялася, што паліцыя праводзіла спецаперацыю ў брусельскай камуне Маленбек. У ходзе аперацыі быў затрыманы меркаваны ўдзельнік тэрарыстычных нападаў, учыненых у пятніцу ў Парыжы. Ім аказаўся Салах Абдэслам, які пражываў у камуне. Пры яго затрыманні вартавыя парадку ўжывалі шумавыя гранаты.
Паведамлялася, што ахвяр і пацярпелых у выніку няма.
Разам з тым федэральная паліцыя Бельгіі папрасіла СМІ ўстрымацца ад публікацыі фатаграфій сілавых дзеянняў у ходзе антытэрарыстычнай аперацыі. «Федэральная паліцыя звяртаецца да прэсы з заклікам не публікаваць фатаграфіі дзеянняў паліцыі, якія праводзяцца ў Маленбеку, з тактычных меркаванняў і дзеля бяспекі насельніцтва», — паведаміў прэс-сакратар Федэральнай паліцыі Бельгіі Петэр дэ Вале.
Дэ Вале не пракамэнтаваў падрабязнасці аперацыі.