Цела зніклай лёгкаатлеткі Юліі Балыкінай знойдзенае ў лесе ў Смалявіцкім раёне, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Пошукі жанчыны ішлі з 28 кастрычніка, але доўгі час не давалі выніку. З 8 лістапада для гэтых мэтаў МУС штодня выдзяляла 300 салдат Унутраных войскаў, якія прачэсвалі лес. Цела спартсменкі, загорнутае ў цэлафан і старанна прыкрытае мохам, знайшлі каля вёскі Старына Смалявіцкага раёна. Цяпер на месцы працуе следча-аператыўная група ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску з удзелам экспертаў-крыміналістаў і судмедэкспертаў.

31-гадовая Юлія Балыкіна знікла 28 кастрычніка. Праз некалькі дзён па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства быў затрыманы знаёмы пацярпелай. На яго завялі крымінальную справу за забойства. У міліцыі мяркуюць, што ён наўмысна не паведамляў дакладнае месцазнаходжанне трупа.

Чытайце таксама: Плітачнік і чэмпіёнка. Сябар хлопца, падазраванага ў забойстве трэнера: «Канфлікт пачаўся з-за рамонту»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?