Кіраўнік Цэнтральнага духоўнага ўпраўлення мусульман Расіі, муфтый Талгат Таджудзін параіў тым, хто гарыць жаданнем стварыць халіфат, прыехаць у РФ і паглядзець, як ён ужо існуе на тэрыторыі расейскай дзяржавы.

islamreview.ru

islamreview.ru

«Калі мы разам, гэта і ёсць халіфат. У нас гэты «халіфат» называецца Святая Русь», — сказаў муфтый на адкрыцці XIX Сусветнага рускага народнага сабора ў Маскве, паведамляе »Інтэрфакс».

«Калі не вераць, няхай прыязджаюць паглядзець, як мы, 193 народы, праваслаўныя, прававерныя, юдэі, будысты і нават камуністы, жывём», — дадаў муфтый.

Разам з гэтым ён у чарговы раз выказаўся за стварэнне пры ААН Сусветнай рады лідараў сусветных рэлігій. «Чаму там не павінны чуць Божае слова і голас народа?» — задаў пытанне ісламскі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0