У заключнай гульні васьміматчавай дамашняй серыі хакеісты мінскага «Дынама» 16 лістапада перамаглі падольскі «Віцязь» з лікам 3:2 (2:0, 1:1, 0:1) і ўвайшлі ў зону плэй-оф.
Пасля 31 гульні «Дынама» з 44 ачкамі займае 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі.
Наступныя тры матчы мінскі клуб правядзе на выездзе: 20 лістапада — з маскоўскім «Дынама», 22-га — з «Віцязем», 24-га — з браціслаўскім «Слованам».