Труп 57-гадовага мужчыны без бачных прыкметаў гвалтоўнай смерці быў знойдзены вечарам 16 лістапада па вуліцы Якубоўскага ў Магілёве. 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, труп знайшлі ў 17.45 каля дома № 65-а. Памерлы — грамадзянін без пэўнага месца жыхарства і роду заняткаў. 

«На месцы працавала следча-аператыўная група, спецыялісты камітэта судовых экспертыз. Устанаўліваецца прычына смерці чалавека, усе акалічнасці і храналогія апошніх гадзін яго жыцця», — сказала Салянюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?