president.gov.by

president.gov.by

Лукашэнка адзначыў, што ён знаёмы з прапановамі МВФ па перспектывах адносін з Беларуссю і па асноўных момантах будучай праграмы. «Павінен сказаць, што ў мяне ніводны пункт, які прапануецца, не выклікае ніякага адрынання, ніякай алергіі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, прапановы фонду заснаваныя на абсалютна аб'ектыўных законах эканомікі. «Формула адна: атрымліваеш паслугу — плаці за гэтую паслугу ў поўным аб'ёме. Няхай гэта будзе электрычнасць, цяпло, транспартнае абслугоўванне і гэтак далей», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «пытанне толькі ў адным — у тэрмінах».

«Не думаю, што ў нас будзе вельмі вялікая разбежка ў разуменні гэтых тэрмінаў і ў тэрмінах наогул, — выказаў упэўненасць кіраўнік дзяржавы. — Мы таксама нацэлены на тое, каб прапановы, якія мы выпрацавалі разам з вамі, рэалізаваліся ў лімітава кароткія тэрміны».

Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў, што Беларусь і МВФ выразна выконваюць дамоўленасць па прапрацоўцы праграмы, якая павінна паслужыць асновай супрацоўніцтва. Лукашэнка дадаў, што памятае вельмі дзейсную сустрэчу ў Нью-Ёрку з дырэктарам — распарадчыкам МВФ Крысцін Лагард.

Ён прызнаўся, што пасля гэтай сустрэчы ён іншымі вачыма паглядзеў на адносіны Беларусі з Міжнародным валютным фондам і на МВФ наогул.

У сваю чаргу Пітэр Долман падзякаваў кіраўніку Беларусі за адкрытасць, якую ён прадэманстраваў падчас сустрэчы. Па словах кіраўніка місіі МВФ, гэта знак вельмі адкрытага і прадуктыўнага ўзаемадзеяння, якое ўжо развіваецца паміж МВФ і Беларуссю. Пітэр Долман адзначыў, што ў МВФ і беларускага боку адны мэты па пабудове эфектыўнай эканомікі Беларусі, якая будзе развівацца.

Лукашэнка таксама сказаў, што падабаецца гэта фонду ці не, але «мы не маем намеру ламаць тую схему сацыяльнай дзяржавы, якая намі выпрацавана».

«Сэнс у тым, што мы не можам кінуць ніводнага дзіцяці, ніводнага старога, інваліда без дапамогі нашага грамадства, дзяржавы», — растлумачыў ён.

Усе астатнія прапановы фонду, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, абсалютна рэалізуюцца ў Беларусі. «Мы гатовы ў гэтым напрамку працягнуць працу», — сказаў кіраўнік дзяржавы і выказаў пажаданне, каб у выпадку дасягнення дамоўленасцяў не зацягваліся тэрміны. «У гэтым сэнс сацыяльнай дзяржавы. Мы не можам іх проста выкінуць на абочыну дарогі, па якой мы ідзем».

Усе астатнія прапановы фонду, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, абсалютна могуць быць рэалізаваныя ў Беларусі.

***

Нагадаем, 9 лістапада місія Міжнароднага валютнага фонду на чале з Пітэрам Долманам пачала працу ў Беларусі. Па 19 лістапада эксперты Фонду будуць ацэньваць гатоўнасць беларускіх уладаў рэфармаваць эканоміку.

У выпадку станоўчай ацэнкі Беларусь можа разлічваць на фінансавую падтрымку МВФ. Сума магчымай крэдытнай праграмы ацэньваецца ў 3 млрд даляраў.

Як раней паведамлялася, МВФ заяўляў пра тое, што новы крэдыт гатовы выдаць Беларусі толькі ў выпадку гатоўнасці Мінска рухацца па шляху глыбокіх рэформаў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці нацыянальнай эканомікі. Увесну гэтага года беларускі ўрад пры падтрымцы Сусветнага банка падрыхтавала і перадало МВФ так званую дарожную карту па структурным рэфармаванні эканомікі. Гаворка ішла аб скарачэнні фінансавання дзяржпраграм, рэфармаванні сектара дзяржпрадпрыемстваў, ліквідацыі перакрыжаванага субсідзіравання, павышэнні тарыфаў на транспарт і жыллёва-камунальныя паслугі.

МВФ рэкамендаваў Мінску правесці ключавыя рэформы на працягу 6—18 месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?