Два паверхі, больш за 50 атракцыёнаў, дзіцячы чатырохузроўневага лабірынт з пнеўмацірам, арэна лазерных баёў ZetaBlast, дзіцячы развіваючы комплекс, аніматронныя дыназаўры і рэстаран у стылі дагістарычнага трапічнага лесу.

Усё гэта з'явіцца ў Мінску ўжо ў пачатку снежня на вуліцы Прытыцкага ў забаўляльным комплексе «Цівалі».

Тэма парку — дыназаўры. Таму кожны дзень у комплексе плануюць праводзіць шоу з тыраназаўрам Рэксам. Пастаноўкі будуць як забаўляць, так і навучаць наведвальнікаў. Таму паход у новы парк можа паслужыць добрым адукацыйным момантам для дзяцей і іх бацькоў.

Парк «Дыназаўтрыя» будзе падзелены на тры асноўныя тэматычныя зоны: свет джунгляў, дыназаўраў і падводнага царства.

А яшчэ там будуць кінетычны пясок, які не ліпне да рук, і квэсты з лазернымі баямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?