Кіроўца, які збіў 15-гадовага падлетка ў Круглянскім раёне, растлумачыў свой манеўр спробай пазбегнуць наезду на сабаку, паведаміў начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе абласной ДАІ Яўген Жылінскі. 

17 лістапада ў 7.30 раніцы на аўтадарозе Круглае — Слаўнае легкавы аўтамабіль «Опель-Вектра», якім кіраваў 39-гадовы жыхар гарадскога пасёлка Круглае, учыніў наезд на 15-гадовага падлетка, які ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння. 

Малады чалавек рухаўся па абочыне разам з трыма школьнікамі і двума дарослымі на прыпынак, дзе іх павінен быў забраць школьны аўтобус. Пешаходы ішлі насустрач руху транспартных сродкаў, як гэта і вызначана правіламі дарожнага руху.

Паводле слоў прадстаўніка ДАІ, кіроўца патлумачыў свой выезд на паласу сустрэчнага руху нежаданнем наехаць на сабаку і ў выніку збіў падлетка, які ішоў па левай абочыне. 

Цяпер следчыя органы праводзяць праверку па факце гібелі непаўналетняга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?