Onliner.by

Onliner.by

У Яўгена Касцюкевіча — праблемы з сэрцам. Дыягназ шматпавярховы і цяжкі. На просьбу згадаць хоць бы прыкладна галкіпер адмахваецца і з усмешкай на твары просіць не дурыць яму галавы.

Яўген нарадзіўся ў Жодзіне і да паўналецця займаўся футболам у родным горадзе. Потым трапіў на прагляд у маскоўскі ЦСКА — каманду, якая з'яўляецца ўладальнікам Кубка УЕФА і можа дазволіць сабе мець у складзе бронзавых прызёраў чэмпіянату Еўропы. Розніца з родным для Яўгена «Тарпеда» — як паміж правінцыйным ДК і Вялікім тэатрам.

У Маскве на Касцюкевіча абрынулася рэдкае натхненне. У брамніку прачнуўся яго ўнутраны Спайдэрмен і пачаў цягнуць усе мячы. Маладому беларусу хацелі прапанаваць кантракт. Але УГД сэрца паказала, што матор барахліць. Прыйшлося вяртацца ў Жодзіна, дзе ніхто не захацеў рызыкаваць здароўем юнага галкіпера.

— У брамнікаў жа самыя сур'ёзныя нагрузкі, — разважае Яўген. — Кажуць, калі я працягну у тым жа духу, гадоў у 40 прыйдзецца рабіць сур'ёзную аперацыю.

Завязаўшы з прафесійным футболам, галкіпер заняўся аматарскім. Цяперашні сезон ён пачынаў у камандзе «Жодзіна-Паўднёвае». У клуба на ўсё жыццё запамінальны слоган - «Жодино-Южное — никому не нужное!».

Першапачаткова Яўген падпрацоўваў у «Крумкачоў» трэнерам брамнікаў, затым стаў аператарам і атрымліваў 400 тыс. за здымку. Вярнуцца ў спорт дапамог выпадак.

Аднойчы утварыўся некамплект брамнікаў. Дзяніс Шунта папрасіў Касцюкевіча выступіць на падстрахоўцы. Той усміхнуўся, але пагадзіўся.

Затым Яўген атрымаў шанец апынуцца на полі. Асноўны галкіпер каманды, які працаваў таксістам, адправіўся на выклік, таму на матчы прысутнічаць не змог. У выніку Касцюкевіч выйшаў на замену і адбіў пенальці.

— Мне казалі: «Давай заявім цябе, пасядзіш на лаўцы». Я смяяўся. Але потым стаў трэніравацца. У выніку пачуў, як трэнер сказаў: «А давай ты згуляеш». Я паказаў, што яшчэ магу нешта лавіць. Вось да гэтага часу працягваю калупацца.

Касцюкевіч марыць правесці пару матчаў у вышэйшай лізе, нягледзячы на праблемы са здароўем і рызыкі.

— Я бяру на сябе ўсю адказнасць, — прызнаецца брамнік. — Падпісаў адпаведную паперу. Калі памру - ну і хрэн са мной. Пакладзіце пад плот і закапайце. Галоўнае, што на дактарах не будзе вісець граху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?