У Германіі затрымалі трох чалавек, якія падазраюцца ў датычнасці да серыі нападаў у Парыжы, што адбыліся ў мінулую пятніцу.

Як паведамляе агенцтва DPA са спасылкай на паліцыю, усіх траіх — дзвюх жанчын і аднаго мужчыну — затрымалі ў горадзе Альсдорф пад Ахенам. Іншых падрабязнасцяў аб аперацыі ў паліцыі не прывялі.

Паводле паведамленняў у мясцовай прэсе, падазраваных затрымалі на выхадзе з мясцовага цэнтра занятасці. У аперацыі ўдзельнічаў паліцэйскі спецназ. Паліцыянты заблакавалі паркоўку машынамі, загадалі падазраваным спыніцца і павезлі, надзеўшы на іх кайданкі.

У панядзелак у Германіі ўжо затрымалі выхадца з Алжыра па падазрэнні ў сувязі з парыжскімі нападамі. Паведамлялася, што ён яшчэ да выбухаў і страляніны ў Парыжы казаў знаёмым, што там рыхтуецца нейкая буйная акцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?