Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Таджыкістану. Рашэньне аб гэтым зацверджана пастановай Савету Міністраў Беларусі нумар 430.

«Да ўраду Беларусі зьвярнуўся генэральны сакратар ЭўрАзЭС Таір Мансураў з просьбай аб аказаньні дапамогі Таджыкістану ў сувязі з крытычнай сытуацыяй, выкліканай анамальна халодным надвор’ем», — паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс‑сакратар Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі Віталь Навіцкі.

Матэрыяльныя каштоўнасьці для гуманітарнай дапамогі, згодна з пастановай Саўміну, будуць выдзелены зь дзяржаўнага матэрыяльнага рэзэрву МНС. У прыватнасці, у Таджыкістан плянуецца накіраваць 2 дызэльныя перасовачныя электрастанцыі, 5 тыс. паўшарсьцяных коўдраў і 10 тыс. мясных кансэрваў з тушанай ялавічынай. Агульны кошт гуманітарнага грузу складае больш як Br402 млн. У найбліжэйшы час ён будзе накіраваны авіяцыйным транспартам у Таджыкістан.

З моманту ўтварэньня МНС Беларусі (у 1999 годзе) гуманітарная дапамога па лініі ведамства накіроўвалася 21 раз у 17 краін свету (Расея, Шры‑Ланка, Іран, Лібан і інш.).

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0